Кожная сустрэча калектыву Віцебскай абласной клінічнай бальніцы з ансамблем танца, музыкі і песні "Талака" дапамагае медработнікам змагацца з прафесійным выгараннем, зніжаючы ўзровень стрэсу і трывогі, паляпшае настрой, дапамагае пераключыцца з руціны, павышае ўпэўненасць у сабе і садзейнічае больш гуманнаму стаўленню да пацыентаў.
Такім жа незабыўным па ўражаннях стаў вечар 20 лютага. І не толькі таму, што “Кожная пятніца – роднае, сваё”, а яшчэ і таму, што канцэрт “Талакі” – касцюміраваная музычна-харэаграфічная феерыя з жывым гучаннем народных песень і найгрышаў, апрацовак і твораў, напісаных спецыяльна для ансамбля.
Творчы багаж «Талакі» па праве можна назваць эталонам нацыянальнага мастацтва.


